Выхадныя ў Беларусі будуць цёплыя і дажджлівыя

20 мая 2022

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'явілі беларускія сіноптыкі. 21 мая па краіне чакаецца моцны вецер з парывамі да 20 метраў за секунду і навальніцы.  Тэмпература паветра ўначы плюс 6, днём да 25 цяпла. Ападкі чакаюцца на большай частцы тэрыторыі. 

Моцны вецер захаваецца і ў нядзелю, 22 мая. Пахаладае: днём  11-16 цяпла, уначы плюс  6-11.