Выхадные будуць халодныя, але сухія

9 октября 2015

Выхадныя будуць халодныя, але сухія. Тэмпература паветра прагназуецца на 5-7 градусаў ніжэй за норму. Ужо сёння ноччу ў сталіцы чакаюцца замаразкі да трох градусаў ніжэй за нуль. Заўтра днём пацяплее да плюс шасці, але з-за скандынаўскага антыцыклону, які пануе ў рэгіёне, будзе адчувацца значнае пахаладанне. У нядзелю і ў пачатку наступнага тыдня характар надвор’я не зменіцца.

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: “На большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад мінус 5 да мінус 7. Днём будзе цяплей – плюс 5-10 - і такое надвор’е захаваецца да сярэдзіны наступнага тыдня. Там ужо паўночныя вятры зменяцца на паўднёвыя, і будзе панаваць больш камфортнае і цёплае надвор’е”.

Пацяпленне прынясе ў рэгіён і значныя ападкі ў выглядзе дажджоў, а ў некаторых раёнах вобласці магчымы мокры снег. Таму вадзіцелям рэкамендуецца хутчэй “пераабуць” аўтамабілі ў зімнія шыны.