Выязныя прыёмы грамадзян правядуць кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі

14 сентября 2017

Сёння прыём правядзе кіраўнік Дзяржкамітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка і ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. Заўтра пройдзе сустрэча з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімірам Калтовічам і міністрам юстыцыі Алегам Сліжэўскім. 19 верасня адбудуцца прыёмы ў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча і міністра працы і сацабароны Ірыны Касцевіч. Таксама выязныя прыёмы пройдуць 22, 27 і 28 верасня.