Уся краіна адзначае - Дзень Незалежнасці

3 июля 2015

Уся краіна адзначае галоўнае свята ў гісторыі суверэннай Беларусі - Дзень Незалежнасці. Дата, якая для кожнага з нас разам звязвае такія святыя паняцці, як "свабода" і "мір". Для кожнага беларуса дзень вызвалення нашай краіны - гэта і глыбока асабістае свята, бо падзеі тых страшных дзён закранулі кожную сям'ю. Яны засталіся ў нашай памяці і ў бясконцай падзяцы за нашу родную краіну тым, хто цаной жыцця стаяў за яе незалежнасць. Нашым героям - нашым ветэранам. Беларускі народ адзіны! Сёння цэнтрам святочных мерапрыемстваў беларуская сталіца. На плошчы Перамогі сабраліся сотні жыхароў і гасцей Мінска. Ускласці кветкі да Вечнага агню і ўшанаваць памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне прыбыў і Прэзідэнт Беларусі.

Расказвае Аляксей Адашкін.

З самай раніцы на плошчы Перамогі было шматлюдна. Мінчане, госці сталіцы - усе прыйшлі да абеліска, каб яшчэ раз успомніць і адчуць гонар за ваенныя і працоўныя подзвігі старэйшых пакаленняў, якія і прынеслі нашай краіне незалежнасць.

Сёння "чырвоная" дата ў календары. Чырвоная яшчэ і таму, што беларускі народ заплаціў вялізную цану за права жыць на сваёй зямлі вольна. І ветэраны - галоўныя героі свята. Аляксей Іванавіч Дэцык у свае 90 выглядае бадзёра. Ён ваяваў і на Гомельшчыне, і ў Прусіі, і нават на Далёкаўсходнім фронце ў Кітаі здолеў вызначыцца.

Сёлета свята набыла асаблівую ўрачыстасць. Падставай стала круглая дата - 70-годдзе Вялікай Перамогі. 9 мая ў Мінску ўжо прайшоў грандыёзны ваенны парад, таму ў Дзень Незалежнасці адбылася глыбока сімвалічная і кранальная цырымонія. Першым вянок да манумента перамогі ў Мінску ўсклаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Ускласці кветкі да Вечнага агню разам з Кіраўніком дзяржавы прыйшлі прадстаўнікі ўлады, дыпламатычнага корпуса, духавенства і грамадскіх арганізацый. Памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне ўшанавалі хвілінай маўчання. Цырымонія завяршылася ўрачыстым маршам зводнай роты ганаровай варты.

Пасля завяршэння цырымоніі на плошчы Перамогі Аляксандр Лукашэнка павітаў прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса. Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Майра Мора заканчваее працаваць у Беларусі - і аб гэтым Прэзідэнт гутарыць з еўрапейскім чыноўнікам.

Асабліва цёпла Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з ветэранамі.

Сваю Незалежнасць Беларусь дэманструе і на міжнароднай арэне. Аб геапалітычным значэнні нашай краіны асабліва загаварылі падчас падзей ва Украіне.

Вакол абеліска на плошчы Перамогі ўсталяваныя чатыры бронзавыя вечныя вянкі. Яны сімвалізуюць чатыры фронты, байцы якіх удзельнічалі ў вызваленні нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёння, пасля заканчэння афіцыйнай цырымоніі ўскладання, людзі яшчэ доўга працягвалі несці да манумента жывыя кветкі.