Фінал спаборніцтваў "Залатая шайба" стартаваў у Оршы

19 марта 2018

Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі стартаваў у Оршы. Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Аляксандр Лукашэнка.

За перамогу змагаюцца хакеісты малодшай узроставай групы ў дывізіёне А. Гэта каманды з гарадоў, дзе ёсць спартыўныя аб'екты са штучным лёдам. У фінале прымаюць удзел восем лядовых дружын, якія прайшлі адборачныя спаборніцтвы. Сёння адбыліся чатыры матчы. Вырашальныя паядынкі пройдуць 22 сакавіка. "Залатая шайба" шмат гадоў аб'ядноўвае гульцоў-аматараў. Для юных хакеістаў удзел у турніры - выдатная магчымасць заявіць аб сабе.

На гэтым тыдні вызначыцца і лепшая каманда малодшай узроставай групы дывізіёна Б. Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў пройдзе ў Лідзе. А з 27 па 29 сакавіка ў Пружанах на лёд выйдуць хакеісты гэтага ж дывізіёна старэйшай узроставай групы.