Сустрэча з Аляксеем Талаем адбылася ў аздараўленчым лагеры "На Ростанях"

2 августа 2022

Матывацыя, вера ў сябе і дасягненне выніку праз цяжкасці - тэмы, якія гучалі на сустрэчы з Аляксеем Талаем у аздараўленчым лагеры "На Ростанях". Дзеці з лепшых спартшкол, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, кандыдаты і майстры спорту задавалі пытанні і дзяліліся сваімі дасягненнямі з гасцямі. Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі "Крок да поспеху", дзякуючы якой юныя беларусы працягваюць знаёміцца з вядомымі землякамі. 

Акцыя "Крок да поспеху" стартавала напярэдадні і прадоўжыцца да канца жніўня.