А. Лукашэнка пра захворванне COVID-19: У Беларусі ніякай самазаспакоенасці быць не павінна

12 августа 2021

Беларусь будзе развіваць базу для вытворчасці розных вакцын і не толькі ад COVID-19. Гэта вялікая перспектыва і біябяспека краіны, што ў далейшым гарантуе і незалежнасць ад знешніх паставак. 


Сёння аб гэтым ішла размова ў Віцебскім рэгіёне на прадпрыемстве "БелВітуніфарм", якое наведаў Прэзідэнт. Гэтую пляцоўку маюць намер задзейнічаць пад вытворчасць беларускага прэпарата. Дарэчы, праца над ім кіпіць: ужо ёсць прататып беларускай вакцыны ад каранавіруса. Прэзідэнта цікавіла і ў цэлым эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне. Глабальных падстаў для турботы няма. Аднак расслабляцца рана - вірус нікуды не знік. Але супрацьстаяць яму ўжо ўмеем. Сітуацыя з захворваннем на COVID-19 застаецца на кантролі Прэзідэнта. У спакойным рэжыме ў краіне праходзіць і вакцынацыя ад каранавіруса. 


Пазіцыя кіраўніка дзяржавы застаецца нязменнай - прымушаць да прышчэпак недапушчальна. Тут выбар за кожным. А якія рашэнні прынятыя па выніках гутаркі ў паўночным рэгіёне - больш падрабязна раскажа  Наталля Брэвус (відэа).