Усімі агнямі вялікіх праспектаў сёння сустракае свята беларуская сталіца

25 декабря 2015

Гэтымі днямі на вечар адкладаюць праменад мінчане і госці сталіцы, каб у поўнай меры адчуць навагоднія святы. Сотні гірляндаў ззяюць уздоўж галоўных вуліц Мінска. Кастрычніцкую плошчу ўпрыгожваюць два 8-метровыя светлавыя шары - а гэта 150 метраў гірляндаў і 11 тысяч лямпачак. Усе выхадныя святочная ілюмінацыя будзе радаваць гараджан і наступным разам заззяе ў галоўную ноч адыходзячага года.