Усе цэрквы сталічнага рэгіёна правяраюць ратавальнікі

9 апреля 2015

Напярэдадні Вялікадня спецыялісты праводзяць інструктажы па пажарнай бяспецы са служыцелямі храмаў, а таксама правяраюць работу сістэм аўтаматычнай супрацьпажарнай абароны. Асаблівую ўвагу ратавальнікі надаюць спраўнасці сродкаў пажаратушэння і эксплуатацыі пячнога абсталявання ў цэрквах.

А ў святочную нядзелю ў ратавальнікаў запланаваны працоўны дзень. Ва ўсіх храмах рэгіёна будуць дзяжурыць аператыўныя брыгады.