У Брэсце стартавалі спаборніцтвы па плаванні

10 августа 2023

Гарачыя баталіі II Гульняў краін СНД. Сёння спаборніцтвы ў чатырох гарадах у шасці відах спорту. І ў трох будуць разгуляныя медалі.

У Брэсце стартавалі спаборніцтвы па плаванні. Ранішняя сесія выдалася вельмі напружанай. Чакаем вячэрніх фіналаў. Іх будзе шэсць. Пачатак у 17:00. Брэсцкі рэгіён мае яркія традыцыі ў гэтым відзе спорту. Таксама хутка будзем уважліва сачыць за фіналамі ў кулявой стральбе ў сталічным ціры імя Цімашэнкі.