Вяртанне дахаты - скрозь дзясяткі гадоў і тысячы кіламетраў

11 июля 2016

Дэлегацыя Свярдлоўскай вобласці Расіі збірае зямлю з беларускіх ваенных пахаванняў, дзе былі знойдзеныя астанкі загінуўшых землякоў. Арганізатары патрыятычнага праекта ўжо пабывалі на Кургане Славы ў Мінску, ля сцен Брэсцкай крэпасці і сёння ўрачыста прынялі капсулу з зямлёй з чатырох ваенных пахаванняў у Гродне.

Ужо ў жніўні ў гарадскім пасёлку Арці Свярдлоўскай вобласці беларуская зямля будзе перададзеная на вечнае захоўванне ў спецыяльную гранітную камеру ля абеліска загінуўшым воінам.