Урокі музыкі для настаўнікаў з Баку

23 октября 2013
Азербайджанскія калегі сёння наведалі дзіцячую музычную школу мастацтваў імя Глебава. Гэта чацвёрты візіт прадстаўнікоў Міністэрства культуры і турызму ў нашу краіну. Экскурсія па школе, знаёмства з метадамі выкладання, абмен культурнымі традыцыямі - толькі частка запланаваных мерапрыемстваў.

Падчас правядзення круглага стала бакі абмеркавалі перспектывы стварэння сумесных культурных праектаў.