Узвядзенне сацыяльна значных аб'ектаў сталіцы ў наступным годзе стане прыярытэтным напрамкам

12 ноября 2019
Узвядзенне сацыяльна значных аб'ектаў у наступным годзе будзе адным з прыярытэтаў будаўнічай палітыкі Мінска. Як расказаў сёння першы намеснік мэра сталіцы  Фёдар Рымашэўскі,   акцэнт на будаўніцтве ўстаноў адукацыі і аховы здароўя. На вуліцы Сыракомлі  ў найбліжэйшы час пачне працаваць падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогі. У мікрараёне Лошыца ўзвядуць пажарнае дэпо. Не забудуць і пра новыя спартыўныя аб'екты: гэта цір і скаладром на стадыёне "Дынама". Таксама ў розных частках сталіцы з'явяцца дзіцячыя садкі і школы.

Акрамя таго ў сталіцы маштабныя планы па аднаўленні і будаўніцтве першага транспартнага кальца. Работа пачнецца ў снежні.