СААЗ рэкамендуе звярнуцца да прыкладу Беларусі

30 марта 2020
Беларусь захавала савецкую школу медыцыны, і гэта дапамагае сёння кантраляваць і спраўляцца з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне. Браць прыклад з Беларусі  ў плане паводзін і супрацьстаяння распаўсюджванню каранавіруса раіць спецпасланнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па краінах ЕС і былога СССР  Віцяніс Андрукайціс. 

Вось што ён, у прыватнасці, адзначыў у інтэрв'ю выданню Lenta.ru: "Я хачу аддаць належнае калегам у Беларусі, паколькі там вельмі высокі ўзровень вакцынацыі супраць грыпу. Дзякуючы гэтаму ў нас няма інфекцыйнага кактэйлю, калі медыкам цяжка выявіць рэальных заражаных COVID-19. Па-другое, у Беларусі дзейнічае тая ж санітарна-эпідэміялагічная сістэма, што была ў Савецкім Саюзе".