Магчымасць глядзець тэлебачанне новага пакалення будзе ў кожнага беларуса

30 июля 2013
Прадстаўнікі Мінгандлю заявілі, што лічбавыя прыстаўкі да тэлевізараў будуць бясплатнымі для некаторых катэгорый. Перш за ўсё, гэта маламаёмасныя грамадзяне і шматдзетныя сем'і. Нагадаем, ужо з 1 жніўня - на лічбу цалкам пяройдзе Асіповіцкі раён. Следам Жлобін - 1 кастрычніка, а яшчэ праз месяц - Касцюковічы. Кошт тэлепрыёмніка - ад 300 да 650 тысяч рублёў.
Віялета Бразоўская, начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю Беларусі: Ва ўсіх аблвыканкамах распрацаваны праграмы па падтрымцы малазабяспечаных грамадзян. І за кошт мясцовых бюджэтаў дадзенае абсталяванне альбо цана гэтага абсталявання, альбо пакрываецца за кошт бюджэту, альбо наогул перадаецца бабулі або шматдзетнай сям'і за кошт бюджэту.
Тым жа, хто не мае права на льготы, у Мінгандлю паабяцалі разнастайныя акцыі і скідкі. Цалкам перайсці на лічбавы фармат вяшчання наша краіна павінна ўжо да чэрвеня 2015.