Выхаванцаў SОS-Дзіцячай вёскі ў Бараўлянах пракацілі па сталіцы на спарткарах

19 августа 2019

Дзень экстрыму і пазітыўных эмоцый для падлеткаў, якія засталіся без апекі бацькоў. Дзякуючы актывістам дабрачыннага праекта    Аspire ўладальнікі эксклюзіўных   спарткараў   пакаталі выхаванцаў  SОS-Дзіцячай вёскі з Бараўлян. Акрамя таго ў кожнага была магчымасць не толькі пабыць пасажырам, але і пасядзець за рулём спартыўных машын, зрабіць сэлфі на памяць. Такая акцыя прайшла ў Беларусі ўпершыню і падарыла ўсiм сапраўды незабыўныя  ўражанні.

Акрамя таго, ад спонсараў акцыі дзеці атрымалі салодкія падарункі і эксклюзіўныя майкі, прынт для якіх распрацаваў вядомы беларускі дызайнер Іван Айплатаў.