Восьмага сакавіка без увагі не застанецца ніводная жанчына

8 марта 2013
 З гэтай нагоды ва ўсіх медыцынскіх установах краіны праходзяць святочныя мерапрыемствы.

Што на хуткасць аднаўлення здароўя ў цэлым і пасля хіміятэрапіі ў прыватнасці ўплывае настрой - вядомы факт. Таму, каб рэабілітацыя праходзіла больш эфектыўна, лячэнне тут спалучаюць з порцыямі музыкі. Другі год запар медустанова сябруе з народным вакальным ансамблем Памяць сэрца. Сёлетняя сустрэча прыпала на свята ўсіх жанчын.
Да Восьмага сакавіка вакалісты падрыхтавалі насычаную сольную праграму. Прычым творы з рэпертуару падабралі не выпадковыя. Толькі тое, што так хвалюе жанчын: песні пра казачнае каханне, прыгажосць жанчын і таемныя прызнанні. З першых гукаў акампанементу слухачы ўспаміналі папулярныя песні і быццам пераносіліся ў мінулае.
Узрост артыстаў - ад сямідзесяці да дзевяноста гадоў. Усяго трынаццаць артыстаў. Сярод выканаўцаў - і ветэраны, і заслужаныя музыканты, і лаўрэаты конкурсаў патрыятычнай песні. Беларускі калектыў такі - адзіны на ўсёй постсавецкай прасторы.
У рэпертуары - творы на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Песні ў выкананні народнага ансамбля ведаюць не толькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД. Дарэчы, на працягу года дасведчаныя вакалісты даюць не менш за 40 канцэртаў.
Актыўныя ветэраны крочаць па жыцці з песняй. Прайшоўшы вайну, яны не згубілі цікавасці да жыцця і заражаюць любоўю да музыкі і моладзь.
Яны збіраюць поўныя залы не толькі, калі спяваюць у невялікіх памяшканнях накшталт гэтага, але і на галоўных пляцоўках горада. Святочны канцэрт прайшоў выдатна. За гадзіну музычныя лекі падзейнічалі: артысты з пачуццём выкананага абавязку развіталіся з публікай, пакінуўшы на іх тварах усмешкі і задавальненне.