Васьмікласнікі ўступаюць у барацьбу за месца ў суперфінале эрудыт-шоу "Я ведаю!"

16 февраля 2019

Ці танцаваў Людовік XIV у прыдворным балеце, якая адзінка вымярэння ў ККД і што ўтвараюць каменныя фігуры Стоўнхенджа? Ад запаветнай супергульні разумнікаў і разумніц аддзяляюць дзясяткі пытанняў на праверку агульнага далягляду, а на дакладны адказ толькі адзін дубль. Хто з першага тузіна васьмікласнікаў справіўся са стрэсам і набраў найбольшую колькасць балаў, даведаемся сёння. Урок ад знатакоў глядзіце на "Беларусь 1" у 13:30. Наперадзе ў гэтай паралелі яшчэ тры гульні, заўтра і ў наступныя выхадныя. Нагадаем, што сваю пазіцыю ў суперфінале ўжо заваявалі пятыя, шостыя і сёмыя класы.