Пытанні сацыяльна-палітычнай трансфармацыі ў грамадстве абмеркавалі на форуме "Беларусь адзіная" ў Маладзечне

23 августа 2021

Маладзечна сёння стаў цэнтрам грамадска-палітычнага жыцця Мінскай вобласці. Услед за Брэстам у гэтым горадзе прадоўжылася серыя рэгіянальных форумаў "Беларусь адзіная". Прадстаўнікі раённых уладаў, дэпутаты, палітолагі, рэдактары рэгіянальных СМІ, а таксама моладзь - усе разам у фармаце дыялогу абмяркоўвалі пытанні сацыяльна-палітычнай трансфармацыі ў грамадстве ў кантэксце Года народнага адзінства. Яшчэ адной важнай тэмай сталі ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю і праца над гэтым спецыяльнай камісіі. Абмяркоўвалася, што ў найбліжэйшыя некалькі тыдняў як ніколі важна пачуць галасы з рэгіёнаў. Бо ўжо 17 верасня наша краіна ўпершыню адзначыць новае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. 

Палітычны актыў цэнтральнага рэгіёна сёння прадстаўлены шырока: гэта больш за 800 чалавек. Далей такія форумы пройдуць у Гомельскай, Віцебскай, Гродненскай і Магілёўскай абласцях. А на фінішы дыскусійнага марафона будзе сталіца.