Ваенная акадэмія адзначае 60-ы дзень нараджэння

4 мая 2013

Акадэмія рыхтуе спецыялістаў практычна ва ўсіх ваенных дысцыплінах. А ўнікальнае тэхнічнае абсталяванне ВНУ падняло адукацыю на самы высокі ўзровень.

З юбілеем навучальнай установы - ветэранаў, камандаванне, выкладчыкаў і курсантаў - павіншаваў Кіраўнік дзяржавы.


Гісторыя акадэміі, а таксама яе дзень сённяшні - у рэпартажы Таццяны Кашпур.


Гісторыя Ваеннай акадэміі пачалася яшчэ ў далёкім 1953 годзе. Тады ў Гомелі было сфарміравана вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча войскаў СПА. Праз год яно было перадыслацыравана ў Мінск, а пазней аб'ядналася з вышэйшым камандным вучылішчам. Такое зліццё дазволіла зараз ужо вядучай ваеннай ВНУ краін СНД перайсці на самастойную падрыхтоўку кадраў для ўсіх відаў Узброеных Сіл і іншых сілавых структур Беларусі.


Сяргей Бобрыкаў, начальнік Ваеннай акадэміі Беларусі: Практычна 80% спецыяльнасцяў мы закрываем. Але яшчэ ідзе падрыхтоўка на ваенных факультэтах грамадзянскіх ВНУ. Мы адсочваем падрыхтоўку спецыялістаў не толькі ў краінах блізкага, але і далёкага замежжа,  і імкнёмся, каб усё самае новае, тэхналагічнае было ў нашай Ваеннай акадэміі.


Толькі за перыяд незалежнасці нашай краіны выпускнікамі акадэміі сталі каля 12 тысяч чалавек. Усяго ж у сценах альма-матар беларускіх афіцэраў праходзіць навучанне на 11 факультэтах па больш чым 60 ваенных спецыяльнасцях.  Больш за 600 лепшых выкладчыкаў перадаюць свае веды новым пакаленням.


Свой юбілей акадэмія адзначае з размахам і ваеннай зладжанасцю.  Урачыстая пабудова, пляц-парад і цікавыя нумары ўжо сталі добрай традыцыяй. Свята аб'яднала некалькі пакаленняў: ад ганаровых выпускнікоў і выкладчыцкага саставу да курсантаў і абітурыентаў.


Сама імянінніца з кожным годам толькі маладзее. Да юбілею створаны аўдыторыі, класы, адчынены новыя спецыяльнасці. Будуецца для курсантаў і сучасная спартыўная пляцоўка.


Напярэдадні свята перад сценамі акадэміі адбылося ўрачыстае адкрыццё сімвалічнай скульптуры. Помнік прысвечаны выпускніку-лейтэнанту. Многія, хто прыйшоў сёння на свята, у тым ліку і ветэраны, пазналі ў гэтай фігуры сябе: мінулага і цяперашняга. Як гаворыцца, былых вайскоўцаў не бывае.


Армія - надзейны шчыт дзяржавы, трываласць якой залежыць ад кожнага, хто выбраў для сябе складаную, але займальную прафесію - абараняць Радзіму. Курсанты сённяшняга дня навучаюцца на сучасных трэнажорах бранятанкавай, аўтамабільнай і складанай авіяцыйнай тэхнікі. І зараз ужо маладая змена гатовая з гонарам дзяліцца атрыманымі ведамі.