У выхадныя сіноптыкі прагназуюць у сталіцы камфортнае і сонечнае надвор'е

12 мая 2017

Актыўны адпачынак на прыродзе ці ў горадзе ў фармаце ўсёй сям'і можна планаваць на гэтыя выхадныя. У суботу і нядзелю сіноптыкі прагназуюць у сталіцы і Мінскай вобласці камфортнае і сонечнае надвор'е. У апошні дзень тыдня - да плюс 17-ці. Аднак пры гэтым захаваюцца кантрасты паміж начной і дзённай тэмпературай. Увесь ўікэнд пераважна без ападкаў.

Па-вясноваму цёплым у Мінску і сталічным рэгіёне чакаецца і пачатак наступнага тыдня. Дзённы тэмпературны максімум - да плюс 20-ці.