У другой палове дня чакаюцца дажджы

10 июня 2013

Туман у Беларусі рассеяўся. Густая імгла асаблівых праблем не даставіла. Толькі невялікія нязручнасці адчулі пасажыры самалётаў з Астаны, Ерэвана, Тбілісі і Масквы. Пяць рэйсаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліліся са спазненнем. Аўтамабілістам прыйшлося дабірацца на працу крыху даўжэй чым звычайна.


Затое дождж і град - прычына сённяшняга туману - даставілі праблем аграрыям. У Ваўкавыску і Навагрудку за некалькі гадзін напярэдадні выпала палова нормы ападкаў, якая тут звычайна бывае за цэлы месяц. Ліўні прайшлі па ўсёй краіне. У Мінску быў заліты Вечны агонь на плошчы Перамогі. Падачу газу да манумента аднавілі ўжо праз паўгадзіны. У некаторых раёнах Беларусі прайшоў і град, ён дасягаў дыяметрам шасці міліметраў.

На сёння сіноптыкі зноў абяцаюць дажджы. Ужо грымяць навальніцы ў Брэсцкай вобласці, у асобных раёнах зноў магчымы град. Тэмпература - да 26 градусаў цяпла.