Праблемы ў будаўнічай галіне Беларусі і шляхі іх вырашэння

11 декабря 2013

Прэзідэнт спыняецца на канкрэтных пунктах - тыпавы дагавор, кошт квадратнага метра, які ў перспектыве па дзяржзаказе не павінен перавышаць сярэднямесячную зарплату па краіне.


Пётр Шостак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы: Тое, што сёння абазначана, што жыллё павінна будавацца па дзяржаўным заказе для асоб, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і што маюць права на атрыманне льготных крэдытаў, жыллёвых субсідый, гаворыць аб тым, што гэтая катэгорыя грамадзян будзе абароненая. Сёння абазначаны кошт будаўніцтва квадратнага метра жылля. Ён будзе роўны сярэдняй заработнай плаце па краіне.


Сяргей Навіцкі, дырэктар кампаніі - вытворцы будаўнічых матэрыялаў: Можна пралічыць, колькі каштуе квадратны метр жылля, колькі каштуе цэмент, арматура, усе складнікі будаўнічага працэсу, праект і гэтак далей. І можна выйсці на гэты кошт вельмі лёгка.


Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што будаўнічая галіна - гэта тая сфера, ад працы якой напрамую залежаць лёсы многіх людзей.