У Палацы Незалежнасці - фінальная нарада па праекце Канстытуцыі Беларусі перад апублікаваннем дакумента

23 декабря 2021
У найбліжэйшыя дні праект новай Канстытуцыі вынесуць на ўсенароднае абмеркаванне. Сёння ў Палацы Незалежнасці фінальная нарада перад апублікаваннем дакумента. Аднак і пасля шырокага абмеркавання праца над Асноўным законам краіны будзе працягнута. Выніковае слова беларусы выкажуць на рэферэндуме. У выпадку прыняцця дакумента сістэма дзяржкіравання будзе адбудавана зноўку.  

Праект Канстытуцыі навочна прадэманструе, якой будзе наша краіна заўтра, таму так дбайна падыходзяць да працы над дакументам. Асноўны закон захавае сацыяльна арыентаваную скіраванасць з апорай на моцную дзяржаву, на нашы традыцыі і каштоўнасці. У Канстытуцыі плануецца замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу. Нядаўняе сацдаследаванне паказвае высокі ўзровень даверу да гэтага палітычнага інстытута - больш як 62 %. Прапаноўваецца пераразмеркаваць паўнамоцтвы паміж органамі ўлады, гарантаваная стабільнасць дзяржапарата. Інстытут сям'і і традыцыйныя каштоўнасці замацаваны як адны з прыярытэтаў. Асаблівая ўвага - пытанням патрыятызму і гістарычнай памяці.