Выстава Скрыжаванне і пераемнасць у Маене

2 декабря 2013

У Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава пад назвай Скрыжаванне і пераемнасць у Маене. Упершыню ў Беларусі прэзентацыя твораў французскіх аўтараў, якія прадстаўляюць розныя кірункі мастакоў-самавучкаў. Дадзеная экспазіцыя пазнаёміць гасцей музея з цікавым мастацтвам - работамі так званых наіўных мастакоў.

Больш падрабязна Наталля Бардзілоўская.


Прадстаўнікі французскага наіўнага мастацтва Брыжыт Марыс і Эмануэль Даро ўпершыню ў Мінску. Асабіста прыехалі абараніць наіўны кірунак, якому прысвяцілі ўсё сваё творчае жыццё. Знаёмства з беларусамі пачынаюць у Нацыянальным мастацкім музеі з экспазіцыі калегі - прадстаўніка беларускай наіўнай плыні Язэпа Драздовіча.


Брыжыт Марыс, мастак, г. Лаваль, Францыя: Гэта нешта незвычайнае. Незвычайная тэхніка, якая заключаецца ў проціпастаўленні рознага колеру і рознага святла. А таксама ёсць незвычайнасць асобы гэтага чалавека. Ён надзелены звышнатуральнымі асаблівасцямі, асаблівым мышленнем чалавек….


Па гэты дзень ідуць спрэчкі, што і ранні Шагал ішоў таксама ў наіўным кірунку. Першыя выставы мастака ў Мінску ў гледача выклікалі супярэчлівыя ўражанні… Так можа любы - у адрас наіўнага мастацтва можна пачуць і ад прафесійных мастакоў, і ад гледачоў. Але хіба выставіць свае калякі-малякі на ўсеагульны агляд можа кожны?


Выстава Скрыжаванне і пераемнасць у Маене - гэта 40 работ ад 10 мастакоў мястэчка на поўдні Францыі, якое называюць калыскай і сканцэнтраваннем наіўнага мастацтва. Сюррэалістычныя, поўныя фантастыкі сюжэты і малюнкі, якія нагадваюць творчасць першабытных людзей. Гэтаму кірунку больш за 2 стагоддзі. На выставе ў Мінску лепшае, што створана майстрамі 60-70-ых XX стагоддзя.


Сярод іх няма прафесійных майстроў. Наіўнае мастацтва - гэта творчасць у вольны ад асноўнага занятку час. Сярод французаў, чые работы захаваныя ў гісторыі прымітыўнага мастацтва і прадстаўлены ў гэтай экспазіцыі, кавалі і чырванадрэўшчыкі, будаўнікі і ўрачы. Маляваннем яны не зараблялі на жыццё і не самасцвярджаліся ў мастацтве. Проста выплюхвалі на паперу і палатно свае думкі і светаадчуванні.


Эмануэль Даро, памочнік мэра па пытаннях культуры і захавання культурнай спадчыны, г. Лаваль, Францыя: Трэба адрозніваць сапраўднае наіўнае мастацтва і штучнае. Сапраўднае там, дзе ёсць тэхніка і шчырасць мастака. Гэта майстэрства. А штучнае - гэта чаляднік, гэта спроба нешта стварыць, але насамрэч перайманне….


На першы погляд лубок або малюнак дашкольніка - палатно наіўнага мастака пакідае розныя водзывы, акрамя абыякавых. Урэшце ў гэтага кірунку ёсць свае вяршыні і аўтарытэты. Напрыклад, услаўлены ў песні пра Мільён пунсовых руж грузінскі мастак-самавучка Ніко Пірасмані.