У Палацы Незалежнасці ўшаноўвалі выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшы афіцэрскі састаў краіны

6 июля 2020
Важная падзея для людзей, чыя прафесія  - Радзіму абараняць! Сёння ў Палацы Незалежнасці ўшаноўвалі выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшы афіцэрскі састаў краіны. Сімвалічна, што менавіта ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі ім прысвоены воінскія, спецыяльныя і персанальныя званні, а таксама ўручаны Падзякі Прэзідэнта. Падстава для сустрэчы хаця і ўрачыстая, але ў той жа час  гэта магчымасць абмеркаваць сітуацыю ў свеце і яшчэ раз актуалізаваць задачы па гарантаванні бяспекі. Тым больш што выклікі сённяшняга дня пастаянна мяняюцца, з'яўляюцца новыя рызыкі і пагрозы. Таму і метады абароны нашых інтарэсаў заўсёды павінны быць на крок наперадзе. Пра тых, хто захоўвае мір, наш спакой і бяспеку,  Ілона Красуцкая.


Экскурсія ў Палацы Незалежнасці для выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага саставу


І ўсё-такі справа жыцця накладвае адбітак! Для кожнай дэлегацыі, якая аказваецца ў Палацы Незалежнасці, абавязкова праводзяць экскурсію. Звычайна ўдзельнікі імкнуцца ўсё  хутчэй захаваць на асабістыя гаджэты, але вось сённяшнія госці, бадай, выключэнне з правіл. Выдатнікі-выпускнікі ваенных ВНУ і пакуль яшчэ без  пяці хвілін генералы. Як-ніяк  ваенная загартоўка, нічога лішняга, нават пытанняў, ну а каментарыі дакладныя  і па справе. 

Вайскоўцы, пагранічнікі, праваахоўнікі і ратавальнікі -  без перабольшання  ваенная эліта краіны. Асаблівы год 75-годдзя Вялікай Перамогі. Подзвігі герояў мінулага - гэта самы магутны стымул для тых, хто вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Айчыне. І ў гэтай справе вучыцца сапраўды ніколі не позна! 


Галоўныя каштоўнасці - суверэнітэт і бяспека


Беларусь, для якой галоўныя каштоўнасці - суверэнітэт і бяспека, выбрала тэзіс "вучыцца лепш на чужых памылках". Баявая падрыхтоўка салдат і афіцэраў,  раптоўныя праверкі і вучэнні рознага ўзроўню, пераўзбраенне і ўдасканаленне айчыннай арміі - усё гэта не проста  бразганне зброяй, а адказ на выклікі часу. І калі ўнутраная бяспека  цалкам пад кантролем беларускіх сілавікоў, то за перыметрам мяжы ўсё з дакладнасцю да наадварот. Узброеныя канфлікты, нарка- і зброевая мафія, гонка ўзбраенняў буйных дзяржаў. Гэтыя факты павінны ўлічваць беларускія ваенныя, выбіраючы  такую прафесію  - Радзіму абараняць.

Самая важная роля ў гарантаванні бяспекі адводзіцца Узброеным сілам. У гэтым плане Заходняе аператыўнае камандаванне заўсёды было на перадавой. Падтрыманне боегатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей, належны стан тэхнікі і ўзбраення, інтэнсіўная падрыхтоўка. З нядаўняга часу ўзначальвае камандаванне Віктар Гулевіч. І хаця і рэпутацыя, і калектыў, здольны выконваць любыя задачы, гарантаванне  бяспекі  - тая сфера, дзе няма мяжы дасканаласці. 

Генеральскія пагоны, а за імі адказнасць ускладзена яшчэ на шасцярых афіцэраў: МУС, КДБ, Следчага камітэта, мытні і пагранічнай  службы. 

Нават у званні генерал-маёра Сяргей Жылінскі становіцца за кафедру. Па традыцыі кіраўнік Інстытута пагранслужбы гаворыць  наказ будучым афіцэрам. Хтосьці рыхтуецца да чарговага заліку, хтосьці збіраецца на заставу праходзіць практыку. Сёлета Інстытуту пагранслужбы 27 гадоў. Сёння ў альма-матар вучацца амаль 270 курсантаў па чатырох спецыяльнасцях, звязаных з пагранічнай бяспекай. 

Удзельнікі цырымоніі прадстаўляюць розныя ведамствы, але ва ўсіх гэтых людзей агульная мэта - абарона нацыянальных інтарэсаў. Кіраўнік дзяржавы пажадаў генералам з гонарам несці на плячах пагоны, афіцэрам жа - імкнуцца да дасягнення такіх вышынь. 

Вядома, гэты ўрачысты момант запомніцца на ўсё жыццё. Стане часткай сямейнага фотаальбома, а магчыма, і пунктам адліку новай афіцэрскай дынастыі. Усё-такі для людзей у форме важны моцны сямейны тыл. Ну а яшчэ адным наглядным напамінкам аб падзеі стануць афіцэрскія гадзіннікі ад Прэзідэнта. 

Кожны дзень правярае эліту сілавога блока на трываласць. Міліцыя сёння на пярэднім краі барацьбы з бандытызмам і крыміналам. У МНС акрамя асноўнай дадасца працы з запускам Беларускай АЭС. У перыяд пандэміі, вядома, няпроста і мытні. За пагранічнікамі гарантаванне  бяспекі па знешнім контуры. Словам, у кожнага на плячах свой груз задач і няма права на памылку. Бо ні многа ні мала на коне  мір і спакой Беларусі.