4 января 2016

Падарункі да свята ад кіраўніцтва краіны жыхарам Лагойскага дома-інтэрната для састарэлых людзей і інвалідаў. Прыемныя сюрпрызы ў выглядзе фруктаў, цукерак і навагодніх паштовак людзі паважанага ўзросту атрымалі падчас святочнага творчага вечара. Акрамя таго, віншаванні перадало кіраўніцтва Мінскай вобласці і дзяржаўныя ўстановы.

Падарункі на святы ў Мінскай вобласці атрымалі звыш трох з паловай тысяч жыхароў дамоў-інтэрнатаў для састарэлых людзей і інвалідаў, а таксама аддзяленняў кругласутачнага знаходжання. Нагадаем, у краіне да 10 студзеня працягваецца і дабрачынная акцыя "Нашы дзеці".