Дом фізкультуры ў Баранавічах адзначае другое нараджэнне

28 августа 2014
Са сцен гэтага спартыўнага комплексу ў свой час выйшла 19 майстроў спорту міжнароднага класа, удзельнікі Алімпійскіх гульняў і таленавітыя трэнеры. З часам баранавіцкі Дом фізкультуры прыйшоў у заняпад, а сёння атрымаў новае нараджэнне. Будынак быў адкрыты пасля капітальнай рэканструкцыі, галоўным спонсарам якой выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Комплекс стаў сапраўдным домам для гімнастаў і баксёраў, свае трэніроўкі тут праводзяць барцы і самбісты. Усяго займаецца больш за 700 навучэнцаў.

Алена Гарэльчык пабывала на першых трэніроўках (відэа).