Улады сталіцы акажуць падтрымку мінскай моладзі

22 марта 2017

Перш за ўсё ў адукацыі, працаўладкаванні і рэалізацыі інавацыйных праектаў. Гэта сёння заявілі на пленуме Мінскага гарадскога камітэта БРСМ. Адна з галоўных тэм форуму - падрыхтоўка маладых лідараў і фарміраванне кадравага рэзерву для дзяржаўных структур. Падчас сустрэчы ўдзельнікі падвялі вынікі за мінулы год і намецілі планы на гэты.

Андрэй Шорац, старшыня Мінскага гарвыканкама:

«Тое, што сёння робіць у горадзе моладзь, мы цалкам падтрымліваем і вітаем. Гэта і акцыі, і мерапрыемствы. Мы бачым, што тыя ідэі, якія моладзь прапануе, знаходзяць водгук у тым ліку і ў гараджан. Гэта і студэнцкія атрады, якія працуюць на гарадскіх будоўлях, гэта і міжнародны рух, а таксама “100 ідэй для Беларусі”. Я ўпэўнены, што яны будуць рэалізаваныя ў рэальным сектары эканомікі”.

І сёння ж прайшла дабрачынная акцыя «950 добрых спраў». Падарункі, прымеркаваныя да Года навукі і юбілею горада, атрымае адзін са сталічных дзіцячых дамоў.

Сёлета Мінская гарадская арганізацыя плануе працаўладкаваць звыш 10-ці тысяч чалавек. Адзін з галоўных аб'ектаў, дзе задзейнічаюць будаўнічыя атрады, - Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы. Яго ўзводзяць на праспекце Пераможцаў.