Беларускія батутысты пазмагаюцца ў індывідуальных спаборніцтвах за ўзнагароды ЧС у Санкт-Пецярбургу

10 ноября 2018

Беларускія батутысты Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў услед за золатам у сінхронных скачках пазмагаюцца сёння за ўзнагароды планетарнага форуму ў індывідуальных спаборніцтвах, якія ўваходзяць у алімпійскую праграму. Кампанію гэтым спартсменам у паўфінале складзе і яшчэ адзін наш скакун Іван Літвіновіч. Сярод жанчын барацьбу за медалі павядуць Валянціна Багамолава і Ганна Ганчарова. "Беларусь 5" пакажа фінальныя спаборніцтвы ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 16:30.