Уладзімір Ліхадзедаў прэзентаваў альбом "Шматнацыянальная Беларусь"

3 декабря 2020
Кніжная навінка пра талерантнасць. Лаўрэат прэміі прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" Уладзімір Ліхадзедаў прэзентаваў альбом "Шматнацыянальная Беларусь". Пад адной вокладкай  больш за 4 сотні паштовак і фотаздымкаў з асабістага збору калекцыянера. Некаторыя  дэманструюцца ўпершыню. Матэрыялы распавядаюць пра этнічную і канфесійную разнастайнасць нашай краіны. На старонках і мястэчкі Беларусі, на тэрыторыі якіх ужываліся цэрквы, касцёлы, сінагогі, мячэці і пратэстанцкія храмы. 

Выданне - працяг праекта "У пошуках страчанага"

Выданне стала працягам праекта "У пошуках страчанага". На аснове калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава ўжо выдадзены тры дзясяткі кніг.