Віцебская вобласць выбірае лепшыя галасы на вакальныя конкурсы "Славянскага базару - 2022"

3 декабря 2021

У Віцебску завяршаецца рэгіянальны адборачны тур да вакальных конкурсаў, якія пройдуць у рамках "Славянскага базару". Больш за 60 заявак паступіла ад маладых выканаўцаў эстраднай песні і дзяцей. Праслухоўванні праходзілі ў будынку дырэкцыі фестывалю. Удзельнікі выконвалі два творы: дзеці - эстрадную песню беларускага аўтара і кампазіцыю па выбары, дарослыя - песню кампазітара славянскай краіны і сусветны хіт. Сярод прэтэндэнтаў і вядомыя асобы. Напрыклад, удзельнік X-Factor Belarus Віктар Тарасенка з Бешанковіч. 

Па выніках праслухоўванняў журы вызначыла дзесяць вакалістаў: па пяць сярод дзяцей і дарослых, якія прадставяць Віцебскую вобласць у нацыянальным адборы.