Віталь Воўк: Жыхары рэгіёнаў не павінны зацягваць з набалелымі пытаннямі

21 февраля 2019

Жыхары рэгіёнаў не павінны зацягваць з набалелымі пытаннямі, а адразу звяртацца да спецыялістаў на месцах. Такое меркаванне падчас асабістага прыёму грамадзян выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк у Мёрах. На асабістую сустрэчу запісаліся 15 чалавек. Сярод актуальных тэм - стан дарог, адкрыццё магазіна ў вёсцы і добраўпарадкаванне. Што тычыцца пытанняў прыватнага характару, то яны патрабуюць больш дэталёвага вывучэння.

Віталь Воўк, памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Віцебскай вобласці: "Некаторыя пытанні вельмі закручаныя. Але некаторыя прыходзяць іх вырашаць першы раз. Атрымліваецца, што яны нікуды не хадзілі, не звярталіся. Хочуць адразу прыйсці вышэй, каб усё вырашылася хутка. На жаль, хутка некаторыя пытанні не вырашаюцца. Трэба з людзьмі гаварыць, што можна зрабіць, што трэба зрабіць".

Некаторыя жыхары раёна прыйшлі на прыём не толькі з пытаннямі, але і прапановамі. Напрыклад, дапамагчы ў навядзенні парадку ў сваіх населеных пунктах.