Байдэн выступіў з тэлезваротам аб жорсткай украінскай агрэсіі

26 января 2023

Амерыканскі лідар Джо Байдэн выступіў з тэлезваротам, дзе заявіў аб адпраўцы ва Украіну 31 танка "М1 Абрамс". Праўда, у звароце ён чамусьці гаварыў аб украінскай агрэсіі.

Джо Байдэн, прэзідэнт ЗША: І я адправіў сістэмы СПА - усё, каб дапамагчы супрацьстаяць жорсткай агрэсіі Украіны, якая адбываецца з-за Украіны. Дзяржсакратар і міністр  арміі за маёй спінай. Яны былі глыбока залучаныя ў гэтыя намаганні.

Пазней прадстаўнік Белага дома заявіў, што перагляд рашэння Вашынгтона па танках выкліканы зменай задач, якія, на думку ЗША, павінны будуць у найбліжэйшы час вырашаць ВСУ. Таксама сваю ролю выканала змена ўмоў на полі бою, растлумачыў спадар Кірбі. Перадача танкаў Украіне зойме "шмат месяцаў", заявіў ён падчас брыфінгу.

Увогуле Украіна можа атрымаць каля сотні сучасных заходніх танкаў, у тым ліку і ад Германіі. Раней Кіеў ужо атрымаў з-за мяжы каля чатырох соцень танкаў савецкай вытворчасці, пераважна "Т-72".