Віртуальную вучэбную пляцоўку распрацавалі настаўнікі Любанскай гімназіі

24 апреля 2019

Анлайн-рэпетытар для школьнікаў. Віртуальную вучэбную пляцоўку распрацавалі настаўнікі Любанскай гімназіі. Дыстанцыйныя курсы аб'ядналі ўсе школьныя прадметы. У такім фармаце вучні могуць падцягнуць веды, прайсці тэматычныя тэсты і нават атрымліваць адзнакі – гэта своеасаблівая рэпетыцыя кантрольных работ. Пры гэтым вучэбны матэрыял дапаўняюць пазнавальныя факты і дадатковыя тэмы.

Віртуальная вучэбная пляцоўка даступна не толькі для вучняў гімназіі. Атрымліваць веды ў рэжыме анлайн могуць усе школьнікі Любанскага раёна.