Чатыры новыя станцыі трэцяй лініі метро гатовы да адкрыцця

5 ноября 2020
У эксплуатацыю іх увядуць у найбліжэйшы час. З асаблівасцяў зялёнай лініі - травалатары і ахоўныя экраны, якія будуць зачыняцца сінхронна з дзвярамі цягніка. Яны засцерагаюць пасажыраў ад падзення. 

Асаблівасці новых станцый

У кожнай станцыі - сваё афармленне. Так, "Вакзальную" ўпрыгожвае скульптура "Дрэва дарог", "Плошча Францішка Багушэвіча" прыводзіць нас у беларускую культуру - на сценах ткацкі станок і радкі з твораў нашых класікаў. Станцыя "Кавальская Cлабада" дэкарыравана каванымі канструкцыям.  А вось "Юбілейная" - самая глыбокая - упрыгожана скульптурай "Сонца". 

На кожнай станцыі - безбар'ернае асяроддзе - пандусы, гарызантальныя і вертыкальныя ліфты

Ёсць электронныя інфармацыйныя табло на 4-х мовах, а таксама са шрыфтам Брайля.