У цэнтральным рэгіёне працягваюць святкаваць дні вёсак

1 августа 2017

Сёлета Цякалаўшчыне споўнілася 147. Мястэчка ў Нясвіжскім раёне - адно з самых старых ў вобласці. Каларытнае свята аб'яднала жыхароў вёскі і гасцей з іншых рэгіёнаў. З самай раніцы на сцэне гучала музыка, выступалі творчыя калектывы, а народныя майстры дэманстравалі свае вырабы.

Такія святкаванні ў Нясвіжскім раёне і іншых мястэчках Мінскай вобласці працягнуцца да сярэдзіны восені. Своеасаблівы конкурс не толькі аб'ядноўвае ўсіх вяскоўцаў, але і стымулюе кожны населены пункт выглядаць лепш за іншых.