У Вілейцы з’явіцца новая веладарожка

12 июля 2017

На набярэжнай ракі Вілія з'явілася асфальтнае палатно і ўжо ў жніўні дарожка будзе гатова да спаборніцтваў – тут з'явіцца разметка, велапаркоўкі, гульнявая пляцоўка, разлічаная у тым ліку на дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. У рамках міжнароднага праекта будуць арганізаваны і курсы па навучанні дзяцей і дарослых веласіпеднай яздзе.

Гэта ўжо другая абсталяваная веладарожка ў райцэнтры. Зялёныя ініцыятывы ў Вілейцы падтрымлівае праграма "Пагадненне мэраў". Галоўная ідэя праекта – зніжэнне выкідаў парніковых газаў у атмасферу.