Якія перамены рыхтуе новы навучальны год

17 августа 2017

Да першага званка застаюцца два тыдні. Больш як 90% устаноў адукацыі ўжо атрымалі пашпарты гатоўнасці. Прэзідэнт даручыў удасканаліць школьныя праграмы, а новыя падручнікі павінны стаць зразумелымі і быць памочнікамі ў засваенні новага матэрыялу. У школу юныя беларусы - усе без выключэння - павінны прыйсці ў выдатным настроі. Таму дапамагчы сабраць ранцы дзецям з маламаёмасных сем'яў - таксама даручэнне Кіраўніка дзяржавы. Вольга Маслоўская даведалася, якія падарункі і якія перамены рыхтуе новы навучальны год (відэа).