Віктар Шэйман у праекце "Размова ў Прэзідэнта” пасля “Панарамы”

13 марта 2018

У Палацы Незалежнасці сёння ішла размова і пра перспектывы з дзяржавамі Афрыканскага кантынента. Кіраўнік спраў Прэзідэнта адзначыў канструктыўныя перамовы ў Зімбабвэ, дзе адбыліся сустрэчы з лідарам гэтай краіны, а таксама першым віцэ-прэзідэнтам і шэрагам кіраўнікоў міністэрстваў і банкаў. Дасягнуты дамоўленасці па пастаўках беларускіх трактароў і тэхнікі для лясной гаспадаркі. Размова ішла і наконт стварэння зборачных вытворчасцяў нашай тэхнікі. Зімбабвэ зацікаўлена і ў закупцы беларускіх угнаенняў, у развіцці супрацоўніцтва ў АПК, у галіне транспарту, жыллёвым, прамысловым і дарожным будаўніцтве. Беларускія спецыялісты могуць быць задзейнічаны і ў геолагаразведцы, здабычы нафты і газу ў гэтай багатай рэсурсамі краіне.

Падрабязна аб працы на Афрыканскім кантыненце і аб кантрактах, якія былі некалькі дзён таму падпісаныя ў Зімбабвэ, Віктар Шэйман распавёў у інтэрв'ю праекту "Размова ў Прэзідэнта".

Віктар Шэйман, Кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі:

"Па выніках перамоў было падпісана кантрактаў на суму 58 мільёнаў долараў. Гэтыя кантракты прывезеныя ў Рэспубліку Беларусь і ўжо накіраваныя да выканання. У асноўным яны тычацца пастаўкі трактароў нашага Мінскага трактарнага завода і пастаўкі тэхнікі для лясной гаспадаркі Зімбабвэ".

Чаму ў свеце расце канкурэнтная барацьба за афрыканскі рынак, у чым беларуская цікавасць на гэтым кантыненце, якія сферы рэальныя для двухбаковага супрацоўніцтва? А таксама як павысіць ролю Упраўлення справамі Прэзідэнта ў эканоміцы нашай краіны? Віктар Шэйман у праекце "Размова ў Прэзідэнта" сёння пасля "Панарамы".