Віфлеемскі агонь напярэдадні вечарам прыбыў ў Мінск

22 декабря 2013

Святары і скаўты, якія прывезлі агонь з Гродна, урачыста ўнеслі яго ў катэдру Прасвятой Дзевы Марыі, а затым і ў касцёл святых Сымона і Алены. У абедзвюх святынях агонь сустрэлі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, духавенства і вернікі. Мітрапаліт заклікаў вернікаў браць агонь дадому, каб у яго прысутнасці перажыць апошнія дні падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння. Традыцыя распаўсюджвання Віфлеемскага агню пачалася ў 1986 г. у аўстрыйскім горадзе Лінц. Кожны год аўстрыйскія скауты бяруць агонь ад нязгаснай лампады ў базыліцы Раства Хрыстова ў Віфлееме і дастаўляюць яго самалётам у Аўстрыю. Пасля агонь перадаецца ў суседнія краіны. У гэтым годзе Віфлеемскі агонь прыбыў у Беларусь чатырнаццаты раз. Далей ён будзе перададзены ў іншыя парафіі па ўсёй краіне.