Ветэрана вайны з 95-гадовым юбілеем віншавалі ў Калодзішчах

14 января 2022

Не толькі падарыць клопат і ўвагу, але і аддаць даніну павагі. З 95-м днём нараджэння сёння павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Іраіду Іваноўскую з аграгарадка Калодзішчы. Страшныя падзеі тых гадоў яна сустрэла яшчэ школьніцай - трапіла ў канцлагер пад Оршай. У 1944-м добраахвотна пайшла працаваць у хірургічнае аддзяленне вайсковага шпіталя. Іраіда Іванаўна  - уладальніца шматлікіх узнагарод, сярод якіх ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені і медаль "За ўзяцце Кёнігсберга". Але самай вялікай каштоўнасцю ветэран лічыць мірнае неба над галавой для будучых пакаленняў. 

Для юбіляра з урачыстым маршам пад ваенны аркестр выступілі вайскоўцы 86-й брыгады сувязі. Свае віншаванні і цёплыя словы падзякі падарылі таксама і вучні Каладзішчанскай сярэдняй школы.