Верхні горад у наступным годзе цалкам адновяць

17 июня 2015

Гістарычны цэнтр сталіцы, які ўключае Траецкае і Ракаўскае прадмесці і Верхні горад, ужо ў наступным годзе цалкам адновяць. Зараз праведзеная рэканструкцыя ста аб'ектаў. Вядзецца будаўніцтва гасцініцы, рэстарана, паркінга. У найбліжэйшы час адкрыецца і духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай праваслаўнай царквы на вуліцы Гандлёвай. Узвядзенне новых будынкаў у гістарычным цэнтры Мінска паспрыяе развіццю падзейнага турызму.

Міхаіл Жых, галоўны інжынер куп “Мінская спадчына”: "Сёлета пройдзе міжнародная выстава архітэктуры. Усе залы, музеі ў Верхнім горадзе, панадворкі будуць прысвечаныя гэтай падзеі… Архітэктура не толькі Расіі, але і блізкага, і далёкага замежжа".

Усё лета, да 13 верасня ўключна, кожную суботу і нядзелю на тэрыторыі Верхняга горада будуць выступаць тэатральныя і харэаграфічныя калектывы і ладзіцца майстар-класы і выставы. А яшчэ ў гэтую суботу, 20 чэрвеня, на плошчы ля Ратушы пройдзе чарговы вечар джазавай музыкі.