Велічыня субсідыі для аплаты ЖКП не будзе адзінай для ўсіх, хто мае ў гэтым патрэбу

30 августа 2016

Велічыня субсідыі для аплаты жыллёва-камунальных паслуг не будзе адзінай для ўсіх, хто мае ў гэтым патрэбу. У профільным ведамстве сёння тлумачылі ўсе дэталі новага ўказа.

На памер дапамогі паўплываюць розныя фактары. Напрыклад, фактычная плошча кватэры або колькасць жыльцоў. А вось якія менавіта даходы грамадзян будуць улічвацца пры выдзяленні субсідый, яшчэ трэба будзе вызначыць. Урад падрыхтуе адпаведны дакумент да 1 кастрычніка. Таксама вядома, што так званыя дармаеды на дапамогу прэтэндаваць не змогуць. Не дадуць субсідыі і іншым катэгорыям беларусаў.

Нагадаем, галоўны крытэрый налічэння жыллёвай субсідыі - гэта даход сям'і. Гараджане могуць разлічваць на фінансавую дапамогу, калі больш за 20 % даходу ідзе на аплату ЖКП. Для сельскіх жыхароў гэтая лічба складзе 15 %. Субсідзіраваць будуць усе асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, у тым ліку і ацяпленне.