Вядучыя брытанскія выкладчыкі прыехалі ў Беларусь, каб падзяліцца вопытам

5 февраля 2018

Вядучыя брытанскія выкладчыкі прыехалі ў Беларусь, каб падзяліцца вопытам з калегамі і студэнтамі лінгвістычнага ўніверсітэта. У гэтыя хвіліны праходзяць першыя лекцыі. З усёй краіны сюды прыбылі больш за 100 чалавек. Для выкладчыкаў у залежнасці ад кваліфікацыі распрацаваны чатыры трэнінгі.

Фіёна Гіб, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі: "Гэта вельмі важна зараз для Беларусі, таму што гэта міжнародная мова. І Беларусь адкрываецца зараз. Ёсць турысты, якія прыязджаюць зараз, ёсць больш магчымасцяў у свеце бізнесу, ёсць інвестары, якія прыязджаюць сюды паглядзець магчымасці".

Праграма распрацавана брытанскім саветам. Гэта міжнародная арганізацыя выкладчыкаў англійскай мовы, якая больш чым 70 гадоў супрацоўнічае з калегамі па ўсім свеце.