Тры новыя паліклінікі з'явяцца ў Мінску ў гэтым годзе

10 февраля 2016

Дзіцячая і дарослая – у мікрараёне Каменная Горка і дзіцячая – у Брылевічах. Усяго на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў сталіцы будзе накіраваны 1,8 трыльёна рублёў. Сёлета ў горадзе пачнуць будаўніцтва новага корпуса 11-й бальніцы, будынка 15-й паліклінікі, падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі ў мікрараёне Лошыца. Таксама ў гэтым годзе завершыцца рэканструкцыя 9-й клінічнай бальніцы і 33-й паліклінікі.

Сёлета ў Мінску пачнецца і будаўніцтва новага хоспіса. Ён размесціцца ў Заводскім раёне на Партызанскім праспекце.