Вечарам неба над Мінскам расфарбуюць 30 залпаў

3 июля 2017

З апошнім акордам гімна вячэрняе неба асвеціцца святочным феерверкам. Толькі ў сталіцы будзе 6 агнявых пазіцый - у парку Перамогі ля стэлы "Мінск - горад-герой", недалёка ад мікрараёнаў Уручча і Чыжоўка, побач з вадасховішчам Дразды і аэрапортам Мінск 1, а таксама ў раёне Навінак. Гледачоў чакае вялікае маляўнічае відовішча. Неба над Мінскам расфарбуюць 30 залпаў. Пачнецца маляўнічая феерыя ў 23:00.