Вечар у гонар 70-годдзя КНР прайшоў у сталічным Доме дружбы

17 сентября 2019

Вынікі двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах паміж нашай краінай і Кітаем падводзілі ў Доме дружбы. Там прайшоў вечар, прысвечаны сямідзесяцігоддзю стварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. Як адзначыў пасол Кітая ў Беларусі, сёння спектр ўзаемадзеяння шырокі - ад эканомікі да сумесных праектаў у сферы культуры. КНР у межах ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях" развівае новыя міждзяржаўныя адносіны.

Цуй Цымiн, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі: "Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем захоўвае тэндэнцыю развіцця. Рост аб'ёму двухбаковага гандлю ў першай палове гэтага года павялічыўся на 76 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2018. Ужо цяпер тавараабарот складае больш за два мільярды долараў. Станоўчая дынаміка з імпартам сельскагаспадарчай прадукцыі. У разы выраслі пастаўкі мясамалочных вырабаў".

Асноўныя вехі развіцця КНР за семдзесят гадоў адлюстравалі на фотавыставе. А падчас святочнай культурнай праграмы гучалі народныя песні Кітая і творы беларускіх кампазітараў у выкананні кітайскіх магістрантаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.