У Палаце прадстаўнікоў абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва з Рэспублікай Карэя

20 июля 2016

Курс на развіццё IT і магчымая адмена візавага рэжыму. Сёння ў Палаце прадстаўнікоў абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва з Рэспублікай Карэя. Як падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка, у наступным годзе дыпламатычным адносінам дзвюх краін споўніцца 25 гадоў. Пакуль Карэя займае 33-е месца сярод краін па тавараабароце. За апошнія два гады атрымалася нарасціць пастаўкі беларускіх тавараў - наладжаны экспарт прадуктаў харчавання і піламатэрыялаў. Першым адчувальным інвестпраектам стала заснаванне паўднёвакарэйскай кампаніі па вытворчасці прылад памяці і паўправаднікоў.

Бакі зацікаўленыя ў пашырэнні міжпарламенцкага дыялогу. У планах пабудаваць сумесную фабрыку па вытворчасці тэлевізараў і панэляў з адной з карэйскіх кампаній.