Валянціна Назаранка: Змяненні ў Канстытуцыі прадыктаваныя часам

14 февраля 2022

"Змяненні ў Канстытуцыі прадыктаваныя часам. Ва ўмовах знешнепалітычнага націску Беларусь павінна праявіць цвёрдасць", - аб гэтым на сустрэчы з актывам спартыўных устаноў Мазырскага раёна  заявіла дэпутат парламента, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах  Валянціна Назаранка. Сёння кансалідаваны Захад груба парушае прынцыпы міжнароднага права ў дачыненні  да нашай краіны. Гэта і неапраўданае санкцыённае ўздзеянне, і ўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржавы. Змененая Канстытуцыя заявіць аб новай пазіцыі Беларусі на знешнепалітычнай арэне - цвёрдай, бескампраміснай, пры гэтым міралюбнай.

Вядома, работнікі спартыўных устаноў не маглі абмінуць тэму здароўя. Адказнасць за яго, клопат аб сваім арганізме - усё гэта, на іх думку, неабходна замацаваць канстытуцыйна. Здаровы лад жыцця, як і патрыятызм, варта выхоўваць з дзяцінства.